Магілёў прымае этап спаборніцтваў "Снежны снайпер"

22 января 2019

Самых таленавітых юных біятланістаў усходняга рэгіёна сёння прымае Магілёў. Тут дадзены старт абласному этапу спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Снежны снайпер". У Пячэрскім лесапарку на спрынтарскія гонкі і эстафеты са стральбой выйшлі звыш 200 лепшых юных біятланістаў. Гэта школьнікі ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў, якія мараць аб спартыўнай кар'еры і паказваюць нядрэнныя вынікі.

Па выніках спаборніцтваў ад кожнага рэгіёна будзе сфарміравана каманда для ўдзелу ў фінале "Снежнага снайпера", які пройдзе ў Раўбічах.