Мірончык-Іванова ўзяла бронзу ў скачках у даўжыню

20 февраля 2020
Анастасія Мірончык-Іванова стала трэцяй на турніры па лёгкай атлетыцы ў Францыі. У сектары скачкоў у даўжыню беларуска паказала вынік 6 метраў і 59 сантыметраў. Лепшай стала ўкраінка Марына Бех-Раманчук, якая паляцела на 31 сантыметр далей за нашу Анастасію.