Мірны і Тэкау не будуць разам выступаць на парных спаборніцтвах

11 ноября 2013

Максім Мірны і Хорыя Тэкау ў наступным сезоне не будуць разам выступаць на парных спаборніцтвах. Супрацоўніцтва тэнісісты вырашылі спыніць па ўзаемнай згодзе, не дасягнуўшы высокіх вынікаў - стаўшы дзявятымі ў рэйтынгу і тым самым прапусціўшы выніковы тэнісны турнір года.