Мінус 3 ачкі і штраф Шунта ў памеры 490 рублёў

16 марта 2018

Мінус тры ачкі і штраф Шунта ў памеры 20 базавых велічынь - гэта 490 рублёў. Такія рашэнні былі прынятыя на пасяджэнні камітэта па статусе і трансферах футбалістаў. Штраф на старшыню праўлення "Крумкачоў" быў накладзены ў сувязі з нез'яўленнем прадстаўніка клуба на пасяджэнне, а здыманне ачкоў - у сувязі з сістэматычным невыкананнем рашэнняў камітэта. Такім чынам, з улікам папярэдніх санкцый незалежна ад турніру, у якім "Крумкачы" будуць удзельнічаць, на старце ў пасіве каманды ўжо мінус 5 балаў.