Міністэрства спорту прапануе прыраўнаваць перамогу на II Еўрапейскіх гульнях да перамогі на гульнях Алімпійскіх

24 декабря 2018

Перамогу на II Еўрапейскіх гульнях прыраўнаваць да перамогі на гульнях Алімпійскіх. Міністэрства спорту і турызму Беларусі з мэтай фінансавага стымулявання нашых спартсменаў гатова прапанаваць сістэму заахвочвання перад правядзеннем буйнога спартыўнага форуму. Як паведаміў у эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін міністр Сяргей Кавальчук, гэтая смелая прапанова не запатрабуе дадатковых сродкаў з бюджэту. Нагадаем, лейтматывам вялікай нарады па спорце з удзелам Прэзідэнта стала рашэнне плаціць грошы толькі за вынік.

Частка вялікай размовы з Сяргеем Кавальчуком была паказана напярэдадні ў праграме "Галоўны эфір". Больш пра Еўрапейскія гульні міністр скажа заўтра на "Беларусь 5" у праекце "Спорт-кадр".