Мінскаму "Дынама" - 90!

18 июня 2017

Услаўлены клуб свой першы матч правёў у 1927 годзе супраць смаленскіх аднаклубнікаў і перамог 2:1. Круглую дату бела-сінія адсвяткавалі напярэдадні на стадыёне "Трактар". У матчы ветэранаў-легенд дынамаўцы пазмагаліся з адным з галоўных канкурэнтаў па чэмпіянаце Савецкага Саюза - маскоўскім "Спартаком". У 82-м каманда Эдуарда Малафеева аформіла чэмпіёнства як раз у белакаменнай, адолеўшы чырвона-белых 4:3. Зараз лік падобны - 3:3. Прычым дынамаўцы выявілі характар. Саступаючы 1:3, забілі два мячы на апошніх хвілінах.

Гульнёй "Спартака" кіраваў Алег Раманцаў. Спачатку ён услаўляў масквічоў як гулец, затым - як трэнер. "Галоўны эфір" запісаў эксклюзіўнае інтэрв'ю з чалавекам, якога паважае ўвесь футбольны свет (відэа).