Мінскае хакейнае "Дынама" саступіла падмаскоўнаму клубу 2:3

13 февраля 2015

Забяспечанае месца ў плей-оф Кантынентальнай хакейнай лігі не адбіваецца на матывацыі хакеістаў мінскага "Дынама". Пра гэта  пасля паражэння ад "Атланта" заявіў галоўны трэнер "зуброў" Любамір Покавіч. Нагадаем, што наша каманда саступіла падмаскоўнаму клубу з лікам 2:3. Наступны матч "Дынама" правядзе заўтра ў гасцях усё супраць таго ж "Атланта". Як расказаў Любамір Покавіч, да хатняй гульні са СКА 18 лютага ў страі, верагодна, будуць Чычу, Калюжны, Кулакоў і Веске.