Мінскае і брэсцкае "Дынама" стартуюць у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы

13 июля 2017

Два "Дынама" - мінскае і брэсцкае - сёння стартуюць у другім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы. Сталічныя дынамаўцы пасля вікторыі ў першым туры адбору над фарэрскім "Рунавікам" сустракаюцца з македонскім клубам "Работнічкі".

Прамая трансляцыя з Македоніі пачнецца ў 18:55 на тэлеканале "Беларусь 5". А следам будзе паказаны паядынак "Альтах" - "Дынама-Брэст". Нагадаем, брэсцкі клуб першы раўнд кваліфікацыі прапускаў.