Мінскае "Дынама" завяршае выязную серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ

30 октября 2017

Два ачкі ў 4 матчах. Так мінскае "Дынама" завяршае чарговую выязную серыю ў рэгулярным розыгрышы КХЛ. Напярэдадні "зубры" ў авертайме адолелі аўтсайдара чэмпіянату - рыжскае "Дынама". Вырашальную шайбу аформіў Фантэйн, таксама за беларусаў адрозніўся Корабаў - 2:1. Беларусы ідуць 10-ымі на Захадзе, да зоны плэй-оф 5 балаў.