Мінскае "Дынама" завяршае хатнюю серыю матчам супраць "Слована"

8 января 2019

Ці здолее мінскае "Дынама" перамагчы аднаго з аўтсайдараў чэмпіянату КХЛ. Сёння "зубры" завяршаюць трохматчавую хатнюю серыю   паядынкам супраць "Слована" з Браціславы. На дадзены момант бела-сінія займаюць дзясятае месца Заходняй канферэнцыі, у актыве 30 балаў. Адставанне ад васьмёркі плэй-оф - 14 пунктаў. Мінчанам засталося правесці ў рэгулярным сезоне 17 матчаў. "Слован" мае на тры ачкі менш чым у "Дынама" і замыкае тузін. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"сёння ў 19:30.