Мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф Кубка Гагарына

23 февраля 2021
Хакейнае мінскае "Дынама" гарантавала сабе ўдзел у плэй-оф Кубка Гагарына. Усё вырашылася напярэдадні з-за закруткі ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Фінскі "Ёкерыт" у хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату разграміў "Віцязь" з Падольска - 5:1. Такім чынам маскоўскі клуб застаецца на 9-м радку Захаду, і пры любых раскладах гэтая каманда не зможа дастаць бела-сініх у табліцы.  

Для мінчан гэта будзе пяты ўдзел у розыгрышы Кубка Гагарына. Крэйг Вудкрафт стаў другім трэнерам у гісторыі "Дынама", які двойчы прабіваўся з хакеістамі ў накаўт-раўнд. Дарэчы, сёння на "Мінск-Арэне" "зубры" завершаць рэгулярку паядынкам супраць хабараўскага "Амура". Пачатак у 19:30. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5".