Мінскае "Дынама" выйграла першы матч у СКА

9 марта 2021
Нястрымная воля да перамогі і вялікая зараджанасць на барацьбу. Чацвёрты паядынак 1/8 фіналу Кубка Гагарына на "Мінск-Арэне" завяршыўся перамогай мінскага "Дынама" над піцерскім СКА з мінімальнай перавагай 2:1 , і гэта значыць, серыя з лікам 1:3 пераязджае ў Санкт-Пецярбург. За беларусаў шайбы закінулі Дзямкоў і Масалёў. Паводле  статыстыкі, гаспадары былі лепшыя амаль ва ўсіх кампанентах і заслужана выйгралі. На гэты раз суддзі таксама паводзілі сябе ў рамках правіл і не дапамагалі фаварыту, як гэта здаралася ў папярэдніх сустрэчах сапернікаў.