Мінскае "Дынама" сустрэнецца з уфімскім "Салаватам Юлаевым" у 14:20 на "Беларусь 5"

25 ноября 2018

Мінскае "Дынама" сёння матчам з уфімскім "Салаватам Юлаевым" завершыць чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 14:20. "Зубры" займаюць перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, нашы сапернікі - сёмыя на Усходзе.