Мінскае Дынама сустракаецца са славацкім Слованам

10 марта 2014

Не прайграць. Такая мэта стаіць перад хакеістамі мінскага Дынама на сённяшні матч супраць славацкага Слована. Сустрэча ў Браціславе пачнецца ў 21:00. Для выхаду ў чвэрцьфінал Кубка надзеі дынамаўцам будзе дастаткова і нічыёй. У першым паядынку беларусы атрымалі мінімальную перамогу.