Мінскае "Дынама" ў заключным матчы рэгулярнага сезона КХЛ згуляе з піцерскім СКА

27 февраля 2021
Мінскае "Дынама" выязным паядынкам з піцерскім СКА  падвядзе сёння рысу пад рэгулярным чэмпіянатам КХЛ. Нагадаем,  "зубры" ў гэтым сезоне прабіліся ў плэй-оф турніру. І менавіта "армейцы" - адны з магчымых сапернікаў па першым раўндзе Кубка Гагарына. Акрамя СКА, у кандыдатах - маскоўскае "Дынама" і яраслаўскі "Лакаматыў". Верагодныя месцы па выніках чэмпіянату для "Дынама" ў Заходняй канферэнцыі - 6-е альбо 7-е. Прамая трансляцыя матча СКА - "Дынама" пачнецца на "Беларусь 5" - у 17:00. Не прапусціце!