Мінскае "Дынама" за восем балаў ад зоны плэй-оф

22 ноября 2019
Мінскае "Дынама" церпіць трэцяе паражэнне запар у рэгулярным розыгрышы КХЛ і застаецца ў турнірнай табліцы Захаду на апошнім радку. Ад 8-й каманды - "Лакаматыва" з Яраслаўля - "зубры" адстаюць на 8 ачкоў. Напярэдадні беларусы ў Маскве, нагадаем, пацярпелі буйное паражэнне ад "Спартака" 2:7. У гасцей вызначыліся Франсіс Парэ і Тэму Пулкінен. Ужо заўтра "Дынама" завершыць выязную серыю ў Омску сустрэчай з мясцовым "Авангардам".