Мінскае "Дынама" - у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы

20 июля 2017

Мінскае "Дынама" - у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы, а "Дынама" брэсцкае турнір пакідае. На сталічным стадыёне "Трактар" у матчы ў адказ другога раўнда кваліфікацыі "бела-блакітныя" прымалі македонскі клуб "Работнічкі". Тыдзень таму ў Македоніі каманды разышліся мірам - 1:1. Прапусціўшы дома, "Работнічкі" павінны былі як мінімум забіваць на выездзе. Але "Дынама" ў гэты вечар практычна не памылялася, захаваўшы вароты сухімі і забіўшы тры мячы. Па разе вызначыліся Наёк, Галавіч і Сарока - 3:0. У наступным раўндзе мінчане згуляюць з пераможцам пары АЕЛ (Кіпр) - "Корк Сіці" (Ірландыя). Сустрэча праходзіць гэтымі хвілінамі.

"Дынама" ж брэсцкае пасля нічыёй 1:1 у Аўстрыі ў супрацьстаянні з "Альтахам" не можа зладзіцца з апанентам дома. Буйная вікторыя 3:0 выводзіць у трэці раўнд кваліфікацыі аўстрыйцаў.