Мінскае "Дынама" ў Санкт-Пецярбургу перамагло СКА

20 декабря 2017

Мінскае "Дынама" ў Санкт-Пецярбургу паядынкам супраць СКА пачало чатырохматчавую выязную серыю чэмпіянату КХЛ. У серыі булітаў Скілі прыносіць "Дынама" перамогу над лепшай камандай лігі - 3:2. У мінчан у выніку - 55 ачкоў і дзясятае месца ў Заходняй канферэнцыі. Да зоны плэй-оф - шэсць балаў. Наступная гульня - заўтра ў Яраслаўлі супраць "Лакаматыва". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" у 18:50.