Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы КХЛ абгуляла казанскі "Ак Барс" - 5:2. Па дзве шайбы закінулі Мальтэ Стромваль і Уладзімір Алістраў, а канчатковы лік устанавіў Тэйлар Бек, які адправіў шайбу ў пустыя вароты. У гасцей адрозніліся Аляксандр Бурмістраў і Дзмітрый Кагарліцкі.
6 балаў у актыве ў мінскага "Дынама". І гэта 4 прамежкавае месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Зараз "зубры" адпраўляюцца на трохматчавы выезд па маршруце Уфа, Чалябінск, Екацярынбург. Паядынак супраць "Салавата Юлаева" пройдзе ў суботу.













