Мінскае Дынама ў чвэрцьфінале Кубка Надзеі

11 марта 2014

Валявая перамога ў Браціславе над Слованам - 2:1 выводзіць мінскае Дынама ў чвэрцьфінал Кубка Надзеі. У першым перыядзе славакі рэалізавалі большасць, у другой трэці Яфіменка парытэт аднавіў. У канцоўцы дуэлі ў пустыя вароты закінуў Калюжны. У наступным раўндзе зубры згуляюць з Атлантам.