Мінскае Дынама ў Барысаве прымае французскі Генгам

23 октября 2014

3-і тур футбольнай Лігі Еўропы. У рамках групавога розыгрышу мінскае Дынама ў Барысаве сёння прымае французскі Генгам. У выпадку поспеху беларускі клуб зможа абысці апанента ў турнірнай табліцы і размесціцца на 3-м месцы. Пакуль Дынама без ачкоў пасля паражэнняў ад ПАОКа і Фіярэнтыны, у Генгама 3 балы, у актыве перамога над грэкамі.
Сустрэча пачнецца ў 8 вечара, білеты яшчэ ёсць у продажы. А для тых, хто не патрапіць на Барысаў-Арэну, матч у прамым эфіры пакажа Беларусь 2.