Мінскае "Дынама" ў 48-ым матчы рэгулярнага сезона ўступіла маскоўскаму ЦСКА

14 января 2019

Лідар КХЛ не па зубах. Мінскае "Дынама" ў 48-ым матчы рэгулярнага сезона ўступіла маскоўскаму ЦСКА, 0:3. "Зубры" апусціліся на 11 месца, беларусаў абышла "Поўначсталь", якая атрымала чацвёртую перамогу запар. Наступны матч "Дынама" правядзе ў аўторак. На "Мінск-Арэне" супраць 8-ай каманды Захаду - "Віцязь" з Падольска."