"З варатаром напярэдадні плэй-оф мы вызначыліся", - сказаў пасля апошняга матчу рэгулярнага чэмпіянату КХЛ Любамір Покавіч. Мінскае "Дынама" ўступіла маскоўскаму "Дынама", 1:3, і ў Кубку Гагарына сустрэнецца з фінскім "Ёкерытам". Матчы ў парах Заходняй канферэнцыі стартуюць 27 лютага. Спачатку беларусы згуляюць у гасцях.














