Мінскае "Дынама" саступіла клубу "Сочы" з лікам 1-3

18 февраля 2019

Мінскае "Дынама" саступіла ў заключным сваім хатнім матчы гэтага сезона рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. На сваім лёдзе "зубры" прайгралі крайне матываванаму клубу "Сочы" з лікам 1-3. Адзіную шайбу за гаспадароў закінуў Сяргей Касціцын. Дзякуючы гэтай перамозе нашы сапернікі захавалі шанцы на выхад у плэй-оф.

"Дынама" засталося правесці ўсяго два паядынкі, абодва на выездзе: 20 лютага супраць "Віцязя", 22 у гасцях у "Ёкерыта".