Мінскае Дынама ўступіла Данбасу - 2:4

14 октября 2013

13 ачкоў набрала мінскае Дынама ў 7-матчавай хатняй серыі рэгулярнага розыгрышу КХЛ. Пасля 15 тураў за зубрамі 12 месца Заходняй канферэнцыі. На думку галоўкама беларусаў Аляксандра Андрыеўскага, сіл на сустрэчу з Данбасам у каманды ўжо не хапіла. Гаспадары ўступілі 2:4, дублем адзначыўся Мялешка. Найбліжэйшыя 4 матчы каманда правядзе на выездзе. 17 кастрычніка зубры сустрэнуцца з Віцязем.