Мінскае "Дынама" саступіла дзеючаму ўладальніку Кубка Гагарына "Ак Барсу"

23 августа 2018

Восьмае паражэнне за дзевяць матчаў. У рамках перадсезоннага турніру на "Кубку Латвійскіх чыгунак" мінскае "Дынама" саступіла дзеючаму ўладальніку Кубка Гагарына "Ак Барсу" ў серыі булітаў - 2:3 . У "зуброў" галы ў актыве Андрэя Касціцына і Арцёма Арцёмава. На варотах сёння гуляў Міхаіл Карнавухаў. На турніры ЛЧ бела-сінія ў гэтую нядзелю сустрэнуцца з "Лакаматывам" з Яраслаўля. Паядынак стане заключным у рамках падрыхтоўкі да старту 11-га сезона КХЛ. "Дынама" рэгулярны чэмпіянат пачне 3 верасня выязным матчам як раз з "Ак Барсам".