Мінскае "Дынама" губляе нават тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф КХЛ

23 января 2018
Учора "зубры" дома за паўхвіліны да канца асноўнага часу прапусцілі ад "Адмірала" і саступілі 2:3. Камандзе Гордзі Дуаера застаецца правесці тры паядынкі. Найбліжэйшы - у чацвер супраць "Слована". Да восьмага "Спартака" - непераадольныя 12 ачкоў.