Мінскае "Дынама" церпіць паражэнне ад каманды "Сочы"

16 октября 2017

Мінскае "Дынама" ў хатнім матчы рэгулярнага сезона КХЛ церпіць паражэнне ад каманды "Сочы" - 1:3. У другім перыядзе на два дакладныя кідкі гасцей адказаў Скілі, а ў канцы сустрэчы "леапарды" адправілі шайбу ў пустыя вароты. У 22-ух матчах "зубры" набралі 28 балаў і ідуць 9-мі на Захадзе, у восьмай каманды - "Поўначсталі" - на 4 ачкі больш.