Апошні матч чарговай выязной серыі рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" правядзе сёння супраць "Авангарда". Пачатак прамой трансляцыі з Омска ў 16:00 на тэлеканале "Беларусь 5". "Зубры" на 11-ым радку Захаду, 17 ачкоў за 15 матчаў. Каманда Андрэя Скабелкі на 7-ым месцы Усходу, 23 балы ў 13 паядынках. Па вочных сустрэчах перавага пакуль на баку "омскіх ястрабаў", якія маюць на дзве перамогі больш.













