Мінскае "Дынама" згуляе з кіпрскім клубам АЕК у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы

21 июля 2017

У трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы выступіць сталічнае "Дынама", якое напярэдадні перамагло "Работнічкаў" з Македоніі 3:0. Мінчан чакае дуэль з кіпрскім клубам АЕК. Першы матч за выхад у плэй-оф групавога этапу турніру "Дынама" правядзе 27 ліпеня на выездзе, 3 жніўня - гульня дома.