Мінскае "Дынама" стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы

17 сентября 2015

На выездзе беларускі клуб пазмагаецца з чэшскай "Вікторыяй Пльзень". Відавочным фаварытам сустрэчы спецыялісты называюць гаспадароў. Ці ўдасца беларусам гэта меркаванне абвергнуць, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 20 гадзін.