Мінскае "Дынама" пазмагаецца супраць піцерскага СКА. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5"

28 января 2020
Матчам супраць піцерскага СКА мінскае "Дынама" пачне сёння чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. "Зубры" па-ранейшаму займаюць апошні радок Заходняй канферэнцыі і ў выпадку страты ачкоў сёння пазбавяцца нават матэматычных шанцаў на плэй-оф. Нашы сапернікі - другая каманда на Захадзе. Прамая трансляцыя паядынку пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.