Перамога, якая наблізіла плэй-оф. Мінскаму "Дынама" дастаткова атрымаць дзве перамогі ў сямі гульнях для выхаду ў накаўт-раўнд КХЛ. Напярэдадні "зубры" справіліся з фінскім "Ёкерытам", 3:0. Усе шайбы былі закінутыя ў няроўных складах. Петэрсан вызначыўся ў большасці, Клінкхамер і Граньяні - у меншасці.
Заўтра "Дынама" згуляе ў Екацярынбургу супраць "Аўтамабіліста".













