Мінскае "Дынама" сёння завяршае 4-ю хатнюю серыю рэгулярнага сезона КХЛ

3 ноября 2018

Супраць "зубраў" на "Мінск-Арэне" згуляе "Барыс" з Казахстана, трэніруе які беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка. Госці ідуць чацвёртымі на Усходзе, гаспадары ж па-ранейшаму апошнія ў табліцы Заходняй канферэнцыі. Прамая трансляцыя сустрэчы "Дынама" - "Барыс" пачнецца ў 16:50 на тэлеканале "Беларусь 5".