Мінскае "Дынама" сёння згуляе са "Спартаком"

14 сентября 2015

Мінскае "Дынама" гасцявым паядынкам са "Спартаком" сёння прадоўжыць выступленне ў восьмым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Каманды ўжо сустракаліся на старце турніру, тады чырвона-белыя перамаглі ў авертайме, 4:3. Зараз "Дынама" і "Спартак" знаходзяцца за рысай плэй-оф. 12-е і 13-е месцы адпаведна. Прамая трансляцыя з Масквы ў 19:25 на "Беларусь 5".