Мінскае "Дынама" сёння згуляе з яраслаўскім "Лакаматывам"

29 ноября 2019
Мінскае "Дынама" матчам супраць "Лакаматыва" адкрывае чарговую выязную серыю рэгулярнага чэмпіянату кантынентальнай хакейнай лігі. Прамую трансляцыю з арэны ў Яраслаўлі тэлеканал "Беларусь 5" пачне ў 18:50. Абедзве каманды гуляюць у Заходняй канферэнцыі.  "Дынама" займае перадапошняе адзінаццатае месца, а нашы сапернікі, якія маюць у актыве на 9 балаў больш, восьмыя.