Мінскае "Дынама" сёння згуляе з омскім "Авангардам"

24 ноября 2017

Чарговую дамашнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" пачне сёння паядынкам з омскім "Авангардам", які трэніруе беларускіх спецыяліст Андрэй Скабелка. "Зубры" займаюць дзясятае месца Заходняй канферэнцыі, нашы госці - другая каманда на Усходзе. У папярэднім матчы каманд у гэтым сезоне ў верасні "Дынама" саступіла "Авангарду" 1:4. Прамая трансляцыя матча пачнецца на "Беларусь 5" у 19:10.