Мінскае "Дынама" сёння згуляе з "Барысам"

4 октября 2017

Хатнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" завершыць сёння супрацьстаяннем з "Барысам". Матч на "Мінск-Арэне" пачнецца ў 19:30, прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Нашы сапернікі - пятая каманда на Усходзе. "Зубры" займаюць 9-ты радок у Заходняй канферэнцыі. У гэтым сезоне "Дынама" і "Барыс" ужо сустракаліся, тады нашы хакеісты пацярпелі паражэнне з лікам 1:4.