Мінскае "Дынама" сёння згуляе супраць аднаклубнікаў з Масквы

16 февраля 2021

Першы матч пасля міжнароднай паўзы ў КХЛ мінскае "Дынама" сёння правядзе гульню на родным лёдзе супраць аднаклубнікаў з Масквы. Для мінчан гэты паядынак прынцыповы, бо "зубрам" яшчэ ні разу ў гэтым сезоне не атрымалася перамагчы масквічоў. Ці атрымаецца перапыніць прыкрую статыстыку, даведаемся з прамой трансляцыі на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 7 вечара.