Мінскае "Дынама" сёння згуляе супраць "Дынама" з Рыгі

27 февраля 2018

На "Мінск-Арэне" сёння адбудзецца заключны матч 10-га юбілейнага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі для "Дынама". "Зубры" згуляюць супраць "Дынама" з Рыгі. Сустрэча пачнецца ў 19:30. Абодва клубы страцілі шанцы на выхад у плэй-оф Кубка Гагарына. Спартыўны канал медыя-холдынга будзе весці прамую трансляцыю "дынамаўскага" дэрбі.