Мінскае "Дынама" сёння правядзе другі матч у рамках новага сезона КХЛ

27 августа 2015

У апанентах - дзеючы ўладальнік кубка Гагарына, санкт-пецярбургскі СКА. Абедзве каманды прайгралі свае стартавыя паядынкі, "Дынама" - "Спартаку", а армейцы - маскоўскаму ЦСКА. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5", пачатак у 19:30.