Мінскае "Дынама" сёння правядзе першы матч пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі

12 ноября 2018

Першы крок з новым галоўным трэнерам! Хакейнае мінскае "Дынама" сёння на пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" правядзе свой першы матч пад кіраўніцтвам Андрэя Сідарэнкі і яго трэнерскага штаба. Учора ён афіцыйна заняў новую пасаду. Нагадаем, у пятніцу Гордзі Дуаер быў звольнены. У першым матчы пад кіраўніцтвам Сідарэнкі "зубры" згуляюць супраць чэлябінскага "Трактара". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:30.