Мінскае "Дынама" сёння прымае "Спартак". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

21 января 2020
Мінскае" Дынама" сёння правядзе 50-ы матч рэгулярнага сезона КХЛ. "Зубры" прымуць на сваёй пляцоўцы маскоўскі "Спартак" у надзеі перапыніць трохматчавую серыю няўдач. Прычым, усе паражэнні былі з аднолькавым лікам 1:5. Адно з іх як раз ад сённяшняга саперніка. Гэта будзе чацвёртая сустрэча клубаў у цяперашняй рэгулярцы. У трох папярэдніх "Дынама" перамагло аднойчы. Прамая трансляцыя матча на тэлеканале "Беларусь 5" у 19:10.