Мінскае "Дынама" сёння прымае "Ладу" з Тальяці

13 сентября 2017

Мінскае "Дынама" сёння прымае "Ладу" з Тальяці ў матчы 10-га тура рэгулярнага розыгрышу КХЛ. Госці размяшчаюцца на перадапошнім месцы Усходу, дынамаўцы - на аналагічнай пазіцыі на Захадзе. У мінулай гульні "зубры" не пакінулі шанцаў "Трактару" - 3:0. Ці змогуць беларусы прадоўжыць пераможную серыю, даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5". Пачатак у 19:25