Мінскае "Дынама" сёння прымае "Аўтамабіліст"

15 января 2021

Мінскае "Дынама" паспрабуе сёння перапыніць двухматчавую серыю з паражэнняў. На лёдзе Мінск-Арэны "зубры" згуляюць з "Аўтамабілістам". У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі гаспадары займаюць шостую пазіцыю, маючы ў актыве 51 бал. Госці ж з 55 ачкамі - пятая каманда на Усходзе. Прамая трансляцыя з "Мінск-Арэны" пачнецца на "Беларусь 5" у 7 вечара.