Мінскае "Дынама" сёння прыме "Лакаматыў". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" ў 19:30

12 октября 2018

У хакейнага мінскага "Дынама" задача перапыніць серыю з чатырох паражэнняў запар. "Зубры" пасля няўдалай выязной серыі вяртаюцца на "Мінск-Арэну", дзе сёння прымуць "Лакаматыў" з Яраслаўля. Нагадаем, у верасні каманда Гордзі Дуаера была мацнейшай - 2:1. Клуб Дзмітрыя Квартальнага ідзе чацвёртым на Захадзе. Бела-сінія размяшчаюцца на 11-ым радку, у актыве 10 ачкоў. Адставанне ад запаветнай васьмёркі - 3 балы. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Стартавае ўкідванне адбудзецца ў 19:30.