"Дынама" (Мінск) - "Авангард". Глядзіце ў 17.00 на "Беларусь 5"

3 октября 2015

Мінскае "Дынама" сёння паспрабуе наблізіцца да зоны плэй-оф. У выпадку поспеху ў хатнім матчы з "Авангардам" і няўдачы СКА ў выязным супрацьстаянні з "Трактарам" "зубры" дагоняць у турнірнай табліцы "армейцаў", якія ідуць на 8 месцы Захаду. "Авангард" жа займае першае месца на Усходзе. Прамая трансляцыя сустрэчы - у 17 гадзін на тэлеканале "Беларусь 5".