Мінскае Дынама сёння паспрабуе атрымаць першую перамогу ў рэгулярным розыгрышы КХЛ

10 сентября 2013

Для сапернікаў зуброў - каманды Слован з Браціславы - пачатак сезона відавочна не задаўся. Пасля двух тураў у актыве славакаў 9 прапушчаных шайбаў і 2 закінутыя. У мінулую нядзелю Слован саступіў маскоўскаму Спартаку 0:5. Прамая трансляцыя матча Дынама - Слован а 19 гадзіне на тэлеканале Беларусь 2.