Мінскае "Дынама" сёння пачынае чарговую дамашнюю серыю

9 декабря 2017

Матчам з аднаклубнікамі з Рыгі мінскае "Дынама" пачне сёння чарговую дамашнюю серыю рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. "Зубры" займаюць 10-ае месца на Захадзе, сапернікі - аўтсайдары нашай канферэнцыі. Апошнюю вочную сустрэчу каманды правялі ў лістападзе, тады ў авертайме перамогу святкавалі мінчане. Такім чынам, прамую трансляцыю з "Мінск-Арэны" тэлеканал "Беларусь 5" пачне весці ў 17:30.