Мінскае "Дынама" - "Салават Юлаеў". Прамая трансляцыя ў 19:20 на "Беларусь 5"

26 сентября 2018

Мінскае "Дынама" вяртаецца на "Мінск-Арэну". У першым матчы чарговай хатняй серыі КХЛ "зубры" прымаюць уфімскі "Салават Юлаеў". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 19:20. Сапернік "Дынама" займае трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі і апошнія тры матчы ідзе без паражэнняў. "Зубры" ж па-ранейшаму - апошняя каманда на Захадзе.